У чацвер 15 верасня ў г. Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса: "Міласэрнасць - сведчанне пра веру праз дзейнасць".
З Беларусі ў дадзеным кангрэсе бяруць удзел Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага "Карытас" у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч і дырэктар "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі кс. Раман Рачко.
Кангрэс будзе праходзіць з 15 па 18 верасня.
Паводле Caritas Belarus