14 верасня адбылася жараб’ёўка каманд - удзельніц ХІI турніру па міні-футболе “Памяці св. Яна Паўла ІІ“, які пройдзе ў Слоніме. Яе правялі ў будынку Гродзенскай курыі галоўны спонсар турніру Баляслаў Івашка ААА “Виботорг”, а таксама кс. Артур Малафей, адказны за душпастырства спартсменаў Гродзенскай дыяцэзіі.
Вынікі наступныя:
GROUP “A”
1. Гродна (парафія Беззаганнага Зачацця НПМ)
2. Мінск-Сухарава (парафія Беззаганнага Зачацця НПМ)
3. Паставы (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага)
4. Маладзечна (парафія св. Юзафа)
GROUP “B“
1. Гродна (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля)
2. Докшыцы (парафія Найсвяцейшай Тройцы)
3. Сапоцкін (парафія Унебаўзяцця НПМ і св. Язафата Кунцэвіча)
4. Мінск-Смаргонь (парафія айцоў-салезіянаў)
GROUP “C”
1. Баранавічы (парафія св. Зыгмунда)
2. Гродна (парафія Божай Міласэрнасці)
3. Грандзічы-Путрышкі (парафія св. Роха, парафія св. Казіміра)
4. Новая Мыш (парафія Перамянення Пана)
GROUP “D’’
1. Гродна-Аўгустовак (парафія НПМ Вострабрамскай)
2. Ліда (парафія Святой Сям'і)
3. Слонім (парафія св. Андрэя)
4. Дзярэчын (парафія Унебаўзяцця НПМ)