Skip to main content

Адышоў у жыццё вечнае бацька а. Віктара Барысевіча OFMCap

30 жніўня адышоў у жыццё вечнае Антоній Барысевіч, бацька а. Віктара Барысевіча OFMCap, які нясе паслугу ў парафіі св. Казіміра ў Ліпнішках. На момант смерці спадар Антоній меў 76 гадоў. Пахаванне спачылага верніка адбудзецца 1 верасня ў 12.00 гадзін у касцёле св. Андрэя ў Слоніме.

Запрашаем усіх да малітвы ў інтэнцыі спачылага. Няхай міласэрны Бог адорыць яго ласкай сузірання свайго Найсвяцейшага Аблічча ў нябесным валадартсве.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.