Skip to main content

"Фэст у Каралевы" прайшоў у Ашмянах

fest1126 жніўня парафія св. Міхала Арханёла ў Ашмянах перажывала адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.

 

На запрашэнне мясцовага пробашча кс. каноніка Яна Пузына на ўрачыстасць у парафію прыбыў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары, вернікі з краіны і з-за мяжы.

fest4

fest7

Набажэнства распачалося ўнясеннем у святыню рэліквій св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Рэліквіі як дар былі перададзены ашмянскай парафіі прымасам Польшчы, арцыбіскупам Войцехам Палякам.

Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. біскуп Аляксанр Кашкевіч, які падчас гаміліі ўзгадаў мінулае парафіі ў Ашмянах:

- Калі ў вернікаў забралі касцёл і зрабілі з яго фабрыку, калі тапталі ўсё, што было ім дорага, калі спрабавалі вырваць з людскіх сэрцаў веру і любоў да Бога, Марыя не пакінула сваіх верных. Нябесная Маці засталася са сваім народам у абразе як Чорная Мадонна. Абраз быў тайна вынесены парафіянамі са святыні і, дзякуючы гэтаму, пазбег знішчэння.

Пасля таго, як вернікі вярнулі свой касцёл, абраз ізноў апынуўся на сваім месцы, і сёння ён цешыць вока сваёй прыгажосцю, а таксама нагадвае, што Марыя была, ёсць і заўсёды будзе побач з намі.

Пасля св. Імшы адбыўся традыцыйны "Фэст у Каралевы". На сцэне выступалі артысты розных узроставых катэгорый. Праз спеў і тэатральныя пастаноўкі яны дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ад Яго праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці.

fest15

fest19

fest17

Парафіяльная супольнасць перажыла сапраўднае свята. Кожны ў гэты дзень мог пазнаць сапраўдную радасць: праграма фэсту была багатай, а ўдзел у ім прыняло шмат мясцовых вернікаў і гасцей парафіі.

fest9

fest11

кс. Юрый Марціновіч