Skip to main content

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адсвяткавалі ў Гродзенскай катэдры

unmp1515 жніўня каталіцкі Касцёл адзначыў свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. У гэты дзень у гродзенскай катэдральнай святыні ўпершыню таямніцу ўнебаўзяцця Маці Божай асаблівым чынам ушанаваў Гродзенскі капітул, які носіць аднайменную назву. Прысутныя канонікі адчыталі Брэвіярый, пасля чаго распачалася св. Імша, цэлебраваная біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

unmp6

З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. канонік Антоній Грэмза, які адзначыў, што "Бог праз Марыю адорвае людзей шматлікімі ласкамі, даючы перш за ўсё прыгожы прыклад жыцця ў святасці. Таксама праз Нябесную Маці Бог вучыць нас жадаць неба, бо без тугі па Нябеснаму Валадарству нам вельмі цяжка будзе туды трапіць".

unmp4

Кс. Антоні таксама дадаў, што Гродзенскі капітул нездарма абраў сваёй заступніцай Маці Божую Унебаўзятую. Праз гэта ён хацеў паказаць, што менавіта ў Марыі заключаецца вобраз будучай хвалы, да якой павінен імкнуцца Касцёл. 

Напрыканцы біскуп асвяціў зёлкі і кветкі - прыгожыя плады працы вернікаў, якія яны прынеслі ў святыню ў знак падзякі за плён ураджаю і як сімвал таго, з чым яны стануць перад Госпадам пасля свайго зямнога жыцця.

unmp12

Тэкст: А. Марцішэўская

Фота: А. Пакачайла