16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці, па запрашэнні кс. пробашча Валерыя Быкоўскага да капліцы ў Падліпках (пар. Адэльск) прыбыла шмат святароў і вернікаў з парафіі і ваколіцаў. Святую Імшу ўзначаліў кс.рэктар Юзаф Cтанеўскі, які таксама звярнуўся да вернікаў з гаміліяй. У Слове Божым Ксёндз Рэктар прыгадаў аб вялікім кульце Маці Божай Міласэрнасці ў нашай дыяцэзіі і той любові, якую Люд Божы дорыць Найсвяцейшай Панне Марыі Вастрабрамскай. На заканчэнне св. Імшы ўсе заспявалі ўрачысты Te Deum і ўшанавалі пацалункам рэліквіі Святых.