Skip to main content

Прыміцыйная св. Імша кс. Яна Варанецкага адбылася ў в. Мікелеўшчына

varanecki 6У нядзелю 5 чэрвеня, а 10 гадзіне раніцы, у касцёле Адведзінаў НПМ ў вёсцы Мікелеўшчына адбыліся святарскія прыміцыі ксяндза Яна Варанецкага. Літургію ўпрыгожыў акапэльным спевам парафіяльны хор. Падчас набажэнства гамілію прамовіў кс. Валерый Аброшка, у якой распавёў сабраным вернікам пра шлях кс. Яна да святарства. Пасля ўрачыстай св. Імшы адбылася сустрэча прыміцыянта з парафіяльнай супольнасцю і запрошанымі гасцямі, падчас якой спевам праслаўлялі Бога парафіяльны музычны гурт з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля і семінарысты з кс. прэфектам. Запрашаем да прагляду фотарэпартажу.

Падрыхтаваў А. Гальчэня