Skip to main content

У шчучынскай парафіі падвялі вынікі душпастырскага году

zak 224На мінулых выходных у шчучынскай парафіі айцоў-піяраў падвялі вынікі навучальнага году для моладзі з літургічнай службы алтара і хору "Каласанс". На сустрэчу былі запрошаны і бацькі маладых вернікаў. Сем'і сабраліся на Эўхарыстыі, падчас якой маліліся адзін за аднаго.

zak 68

zak 57

Пасля св. Імшы ўсе сабраліся на супольны пасілак каля вогнішча. Айцы-піяры арганізавалі для прысутных розныя конкурсы і забавы.

zak 166

zak 224

Падчас сустрэчы былі абраныя найлепшыя міністрант і харыстка году. Імі сталі Дзмітрый Лабач і Юлія Кройтар.

zak 6

zak 21

Традыцыйна ўсім выпускнікам уручылі сімвалічныя сувеніры.

На заканчэнне ўсіх чакаў сюрпрыз - у неба запусцілі феерверкі, завяршаючы чарговы душпастырскі год.

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Віталь Варонік і Анастасія Галец