22 мая ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні адбыўся парафіяльны адпуст. Да супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі, далучыўся таксама музычны гурт “Ave” на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко. Семінарысты намагаліся не толькі ўпрыгожыць музычным суправаджэннем урачыстую літургію, але і разам з вернікамі глыбей задумацца над неспасціжнай таямніцай Найсвяцейшай Тройцы, якая пераўзыходзіць сваёй веліччу і бязмежнасцю ўсялякае людское разуменне.
Паводле wsd.grodnensis.by