Skip to main content

Канцэрт духоўнай музыкі адбыўся ў Навагрудку

фінберг 49 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт духоўнай музыкі “Душой і духам мы з Радзімай” ў выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай. Вядучай канцэрту была прафесар мастацтвазнаўства, спадарыня Вольга Дадзіёмава.

“Праз духоўную музыку, якая была выкананая адным з найлепшых аркестраў Беларусі, мы душой і сэрцам дакрануліся да хараства і прыгажосці Бога” – сказала Валянціна, адна з верніц Навагрудскай парафіі.

фінберг 4

фінберг 3

фінберг 5

“Прысутнічаючы на канцэрце ў храме мая душа ўзносілася ўвышыню” – падзялілася сваімі ўражаннямі іншая слухачка.

фінберг 7

фінберг 6

фінберг 2

Духоўны канцэрт сабраў у святыні манаскіх сясцёр, слухачоў розных канфесій, гасцей з іншых гарадоў Беларусі. На завяршэнне вернікі падзякавалі Заслужанаму калектыву за выступ і пажадалі новых творчых дасягненняў.

фінберг 1