Skip to main content

Канферэнцыя ДДМ 2016. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.

img 1730Юбілейны Год Міласэрнасці быў абвешчаны, каб асаблівым чынам нагадваць аб Божай міласці і прабачэнні. Пад дэвізам "Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці" распачаліся ДДМ у Мастах. На тэму міласэрнасці ў першы дзень сустрэчы разважаў з моладдзю прэфект гродзенскай ВДС кс. А. Лішко: - Тайна Божай Міласэрнасці даступна нам толькі таму, што Бог сам захацеў яе адкрыць. Госпад заўсёды будзе верны сваёй міласці, сваёй любові да нас. Ён любіць матчынай любоўю, інакш кажучы, любіць нас такімі, якія мы ёсць. Бог і стварыў гэты свет з жадання дзяліцца сваёй любоўю, бо не мог заставацца любоўю Сам у Сабе.

Ксёндз прэфект адзначыў, што галоўным адрозненнем хрысціянскай рэлігіі ад іншых веравызнанняў з'яўляецца тое, што Госпад першым робіць крок насустрач чалавеку. Ён падкрэсліў, што "асновай хрысціянства з'яўляецца Божая міласэрнасць - бесперапынны выхад Бога да чалавека". 

Святар заклікаў ніколі не саромецца і не баяцца прыходзіць да Бога са сваімі праблемамі і турботамі, няважна, наколькі дробязнымі ці значнымі яны могуць нам падавацца:

- Для таго, каб Бог у адказ здзейсніў для нас цуд, мы павінны мець адвагу зрабіць нешта асаблівае, што можа выглядаць вар'яцтвам у вачах людзей, але, несумненна, будзе годна ацэнена Хрыстом.

img 1629

А. Марцішэўская