Skip to main content

Адбылася дыяцэзіяльная сустрэча працаўнікоў службы аховы здароўя

гньлаг 1220 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў, арганізатарам якой выступіла Душпастырства службы аховы здароўя на чале з кс. Віталіем Сідоркай. У спатканні прынялі ўдзел работнікi бальніц, паліклінік, дамоў сацыяльнай апекі, студэнты, медыкі-пенсіянеры, а таксама святары з розных мясцін дыяцэзіі.

Сустрэча была прымеркаваная да Юбілейнага Году Міласэрнасці і дэвізам яе сталі словы евангеліста Лукі: "Будзьце міласэрныя, як і айцец ваш міласэрны". На пачатку сустрэчы ўдзельнікаў канферэнцыі прывітаў кс. Віталій Сідорка, які ва ўступным слове прыгадаў радкі з хартыі работнікаў службы аховы здароўя, дзе падкрэсліваецца, што прафесія медыкаў патрабуе, каб яны былі захавальнікамі і слугамі чалавечага жыцця: “Недастаткова навуковага і прафесійнага вопыту. Неабходны асабісты ўдзел у канкрэтнай сітуацыі кожнага асобнага пацыента, праява чалавечнасці і міласэрнасці, якія ў дзейнасці медыка павінны рэалізоўвацца кожны дзень”.

Аб тэарэтычных і практычных аспектах міласэрнасці распавёў кс. Аляксандр Махнач SP, вікарый парафіі Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў г. Ліда. Дакладчык адзначыў, што міласэрнасць - гэта не толькі спачуванне, але і вера, вернасць, адданасць, гэта дасканаласць дабра. Аказваючы міласэрнасць, медык становіцца інструментам Хрыста, супрацоўнікам Бога ў служэнні бліжняму.

гньлаг 7

гньлаг 8

У дакладзе “Эмацыйныя аспекты ў медыцынскай практыцы” Аляксандра Янкоўская, урач-псіхатэрапеўт, асістэнт кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта закранула псіхалагічныя аспекты актуальных у медыцынскай практыцы праблем стрэсу і гневу і паказала шляхі да іх пераадолення.

Першая частка канференцыі завяршылася святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Біскуп заклікаў медыкаў заўсёды ў сваёй працы кіравацца прыкладам Езуса Хрыста, найлепшага лекара і настаўніка, вучыцца ў яго далікатнасці, любові, разуменню, гатоўнасці служыць.

гньлаг 9

гньлаг 11

У межах сустрэчы адбылася таксама экскурсія па катэдральнаму сабору св. Францішка Ксавэрыя, якую правёў пробашч парафіі кс. Ян Кучынскі.

гньлаг 4

Пасля малітоўнай часткі з дакладам выступіла дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга. Дакладчыца падзялілася вынікамі і перспектывамі развіцця сістэмы аказання паліятыўнай дапамогі цяжкахворым дзецям. На заканчэнне сустрэчы даў адказы на пытанні “Як дапамагчы залежнаму чалавеку? Дзе грань паміж міласэрнасцю і сузалежнымі паводзінамі, дапамогай і памылкай?” ў сваім дакладзе Юрый Гапонік, кансультант тэрапіі залежнасцяў аддзялення рэабілітацыі для асобаў, якія пакутуюць залежнасцямі ГОКЦ "Псіхіятрыя - наркалогія".

гньлаг 10

гньлаг 5

гньлаг 6

Cустрэча завяршылася супольнай малітвай.

гньлаг 12

Падрыхтавала Караліна Бутоліна