Skip to main content

Адышоў у вечнасць Станіслаў Севасцьяновіч - бацька кс. А. Севасцьяновіча

28 красавіка на 69-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Севасцьяновіч — бацька ксяндза Аляксандра Севасцьяновіча, пробашча парафіі Св. Мікалая ў Міры. Пахавальная Імша адбудзецца 30 красавіка ў Сапоцкіне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 11 гадзін.

Запрашаем усіх да малітвы ў інтэнцыі спачылага верніка. Няхай міласэрны Бог адорыць яго ласкай сузірання свайго Найсвяцейшага Аблічча ў нябесным валадартсве.

Божа, міласэрны Пане, дай душам слугаў Тваіх месца ў небе, благаслаўлёны супакой і яснасць Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душы слугаў Тваіх, за якіх мы молімся, просячы, каб Ты прыняў іх у супольнасць сваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душы слугаў Тваіх, ачышчаныя ад сваіх правінаў, атрымалі прабачэнне і вечны спачынак. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.