Skip to main content

Міністранты з Ліды прынялі паслугу лектарату

DSCN4032 КопироватьУ Вялікі чацвер, 24 сакавіка, у парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбылася св. Імша Вячэры Пана, падса якой 11 міністрантаў прынялі паслугу лектарату. Гэтае прысвячэнне з'яўляецца новай і важнай прыступкай, таму што цяпер яны маюць магчымасць абвяшчаць Слова Божае і дзяліцца Ім з людзьмі. Новы крок, які яны зрабілі ў сваім хрысціянскім жыцці, дапаможа ўмацаваць веру і яшчэ больш наблізіцца да Бога.

Міністранты склалі прысягу на Святым Пісанні і абяцалі несці сваю службу каля алтара шчыра і з радасцю. Таксама хлопцы з літургічнай службы алтара і ўсе прысутныя маліліся падчас св. Імшы Вячэры Пана аб новых пакліканнях і дзякавалі Богу за дар святарства.

 

DSCN3968 Копировать

DSCN4003 Копировать

DSCN4024 Копировать

Ксёндз пробашч, Юзаф Ганчыц, у сваім разважанні падкрэсліў усю важнасць і неабходнасць малітвы за святароў, за хлопцаў, якія яшчэ только шукаюць гэтую дарогу да Любові: “Бог заклікае кожнага чалавека любіць без меры, да канца. Ён просіць, каб мы ішлі за ім дарогай прабачэння, дарогай міласэрнасці. Святарства - гэта не што іншае, як служэнне, адданасць, малітва, благаслаўленне. Каб быць добрым святаром - трэба быць добрым сынам, а каб быць добрым сынам - трэба мець добрых бацькоў, таму неабходна заўсёды мець перад сабою сапраўдны прыклад любові”.

Падрыхтавала Вікторыя Бурч