11 сакавіка ў араторыі імя блл. мучанікаў з Познані для дзяцей і моладзі адбылася сустрэча-разважанне “Крыж цярпення або крыж - крыніца шчасця”. Дзецям і моладзі было прапанавана паразважаць над пытаннямі: “Што такое крыж?”, “Чым з’яўляецца крыж у маім жыцці?”, “Як крыж цярпення ператварыць у крыніцу сапраўднага шчасця?”. Працягам рэалізацыі праекта-развазжання “Да Езуса з ксяндзом Боско” стаў тэматычны вечар “Кансэкраваная асоба”, які адбыўся 12 сакавіка і на які быў запрошаны кс. Здзіслаў Вэдэр SDB.
Падчас сустрэчы святар звярнуў увагу на сэнс паклікання, як распазнаць яго ў сваім жыцці, на асаблівасці манаскага жыцця. Кс. Здзіслаў заклікаў маліцца аб пакліканнях, а таксама заклікаў кожнага з прысутных мець адкрытае сэрца і быць гатовым прыняць запрашэнне ісці за Хрыстом і выбраць шлях манаства або святарства.
Падрыхтавала Алёна Баклага