4 сакавіка ў піярскай парафіі ў Шчучыне адбылося чарговае набажэнства Коыжовага шляху з удзелам дзяцей, моладзі і іх бацькоў. Гэтым разам малітву падрыхтавалі і правялі бацькі і мужы ca шчучынскай парафіі. Мужчыны ад імя ўсіх айцоў і мужоў маліліся за сем'і.
Пасля кожнай стацыі ўсе прысутныя прасілі Божай дапамогі і падтрымкі для тых айцоў і мужоў, якія злоўжываюць алкаголем і безадказна ставяцца да сваіх сем'яў.
Напрыканцы вернікі аддалі сябе апецы св. Сям'і.
Падрыхтаваў а. Віталій Слука