Skip to main content

У Славакіі прайшлі першыя матчы па міні-футболе сярод святароў

славакія першыя матчы 12 лютага пасля святой Імшы і прэс-канферэнцыі на чэмпіянаце па міні-футболе ў Славакіі прайшлі першыя спаборніцтвы. Першая гульня з румынамі была вельмі важная для беларусаў.

 

Дзякуючы кс. Дзмітрыю Несцеру ў першым тайме быў адкрыты лік, аднак у другім тайме румыны зраўнялі лік. Вынік: 1:1.

Другая гульня праходзіла з лідарамі групы харватамі. Доўгі час лік быў 0:0, аднак у другім тайме харваты забілі гол. Беларускія святары маглі адыграцца, але не пашчасціла.

Трэцяя гульня адбывалася з Казахстанам і скончылася лікам 3:0 з перамогай для Беларусі.

Пасля беларуская каманда гуляла з Партугаліяй і прайгралі з лікам 5:0. У другой пары паміж сабой гулялі Харватыя і Украіна, у матчы перамаглі харваты.

У выніку беларусы змагаліся за перамогу ў матчы з украінцамі і атрымалі яе з лікам 1:0. Вырашальны гол забіў кс. Ян Кузюк. Дзякуючы гэтай перамозе святары з Беларусі ў чацвер згуляюць са зборнай Венгрыі за 5-6 месца.

У чацвер кманды будуць гуляць за выніковыя месцы на чэмпіянаце.

славакія першыя матчы 4

славакія першыя матчы 5

славакія першыя матчы 6

славакія першыя матчы 3

славакія першыя матчы 2

кс. Павел Салабуда