У ноч з 1 на 2 лютага адышоў у вечнасць Генрык Грынюк, бацька с. Марыі Аксаны Грынюк CSFN з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта. Генрык Грынюк на момант смерці, прычынай якой было анкалагічнае захворванне. Жалобная святая Імша адбудзецца 3 лютага ў капліцы на могілках у Іўі а 12 гадзіне.
Божа, міласэрны Пане, дай душам слугаў Тваіх месца ў небе, благаслаўлёны супакой і яснасць Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душы слугаў Тваіх, за якіх мы молімся, просячы, каб Ты прыняў іх у супольнасць сваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душы слугаў Тваіх, ачышчаныя ад сваіх правінаў, атрымалі прабачэнне і вечны спачынак. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.