24 студзеня ў смаргонскім араторыі адсвяткавалі дзень імянінніка. Свята распачалося Святой Імшой, на якой кс. Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў важнасць Бібліі ў жыцці чалавека.
Працяг святкавання прайшоў у араторыі. Хлопцы і дзяўчаты на працягу ўсёй праграмы актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях і конкурсах. Было шмат віншаванняў і апладысментаў у гонар імяніннікаў. Дапамаглі дзецям весяліцца акцёры ў вобразах снегавіка і зімы. Яны сваёй весялосцю і ўсмешкай “зарадзілі" усіх удзельнікаў. Усе імяніннікі атрымалі невялічкія падарункі. Кожны з удзельнікаў мог пачаставацца цукеркамі, печывам і рознымі іншых салодкімі рэчамі з салодкага стала.
Напрыканцы с. Валянціна FMA заклікала ўсіх удзельнікаў свята быць адным цэлым. Адзначыла, што кожны мае свае таленты, свае здольнасці і кожны індывідуальны, але сабраўшыся разам можна дасягнуць вялікіх мэтаў.
Паводле www.sdb.by