На мінулым тыдні ў парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне прайшла аплатковая сустрэча апостальства "Маргарытка", якое атачае малітоўнай дапамогай святароў, і душпастырства настаўнікаў. Душпастырам абедзвюх груп з'яўляецца а. Віталь Пяцельчыц SP, які праводзіць з імі рэгулярныя сустрэчы.
Аплатковая сустрэча распачалася супольнай малітвай і дзяленнем аплаткай, пазней прысутныя праспявалі калядкі і правялі рэшту часу за супольнымі размовамі.
Тэкст: а. Віталь Слука SP
Фота: Людміла Казлова