10 студзеня 2016 года ва ўрачыстасць Хросту Пана ўдзельнікі руху "Мужчыны св. Юзафа" афіцыйна прынялі мужчын з Росі ў свой рух, разам памаліліся, падзяліліся сваімі перажываннямі адзін з адным, распавялі шмат рэчаў з асабістага жыцця і жыцця парафій.
"Мужчын не было шмат, але не гэта галоўнае. Галоўнае тое, што мужчыны пачынаюць разумець сваё прызначэньне, браты ўбачылі тое, якое месца яны павінны займаць у жыцці Касцёла. Мужчыны ўсвядомілі, што іх кіраўнік - Хрыстос, і толькі Ён, Святы Гасподзь, галоўнакамандуючы ў іх жыцці. Мы выказваем удзячнасць пробашчу касцёла Святой Тройцы ў г.п. Рось кс. Чэславу Паўлюкевічу за яго запрашэнне, дзякуем нашым братам за адкрытыя сэрцы і шчырасць у зносінах, а таксама дзякуем нашым сем'ям за цярпенне, якое яны аказваюць нам, калі мы пакідаем іх у дзень нядзельны", - распавёў адзін з удзельнікаў руху МСЮ.
Анатоль Канарскі