Skip to main content

У свята Аб'яўлення Пана біскуп Ю. Станеўскі наведаў парафію ў Лідзе

аб. пана. ліда 1"Не мог не адказаць “Так” на запрашэнне ксяндза-пробашча, бо памятаў тую цёплую і сардэчную атмасферу, якая панавала падчас майго папярэдняга наведвання вашай парафіі…" – адзначыў дапаможны біскуп гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі падчас свайго прывітальнага слова да вернікаў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, Ліда-Індустрыяльны, ва Урачыстасць Аб’яўлення Пана.

 

аб. пана. ліда 5

аб. пана. ліда 6

Падчас гаміліі ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў, што пакланенне мудрацоў, якія прыбылі з усходу, указвае на тое, што увесь сусвет быў усхваляваны нараджэннем Хрыста, што Езус нарадзіўся не толькі для ізраэльскага народа, але для ўсяго чалавецтва. "Калі ж Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, вось мудрацы з усходу прыбылі ў Ерузалем…" (Мц 2, 1) Як бачым, да Езуса прыбылі язычнікі, каб аддаць пашану, тым самым распачынаецца новая гісторыя збаўлення, збаўлення кожнага чалавека…

аб. пана. ліда 3

аб. пана. ліда 9

аб. пана. ліда 7

аб. пана. ліда 4

Таксама ксендз біскуп пажадаў, каб літары C + M + B, напісаныя крэйдай на дзвярах нашых дамоў, былі знакам адкрытасці нашых сэрцаў на іншага чалавека, каб кожны патрабуючы, убачыўшы гэтыя літары, мог быць упэўнены, што за гэтымі дзвярыма ён зможа знайсці падтрымку і дапамогу. На заканчэнне св. Імшы ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі склаў свае святочныя віншаванні з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года.

аб. пана. ліда 8

аб. пана. ліда 2

Тэкст: Аляксандр Снапко

Фота: Маргарыта Снапко