Skip to main content

Новая рубрыка газеты "Слова жыцця": "Езу, Ты гэтым займіся!"

ЛОГО ЕЗУ ТЫ ГЭТЫМ ЗАЙМИСЯ blТабе здаецца, што сітуацыя пагаршаецца? Заплюшчы вочы і скажы: “Езу, Ты гэтым займіся!”. Менавіта такую назву мае новая рубрыка газеты "Слова жыцця". На старонках газеты будуць размяшчаць малітвы на розныя нагоды і ў розных патрэбах. Гэтыя малітвы не заўсёды можна будзе знасці ў малітоўніках, але яны спатрэбяцца Вам у жыцці. Таму дасылайце на адрас slowo.grodnensis@gmail.com просьбы і пытанні наконт Вашых сітуацый і патрэб, а рэдакцыя пастараецца знайсці малітву, якая дапаможа Вам у жыцці.