Skip to main content

"Чытайце Божыя знакі". Свята Аб'яўлення Пана адзначылі ў гродзенскай катэдры

юбілей к 56 снежня, ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя. Арцыбіскуп наведаў Гродзенскую дыяцэзію з нагоды свайго 70-гадовага юбілея, які адзначыў 3 студзеня бягучага года.

юбілей к 1

юбілей к 2"Ксёндз арцыбіскуп нарадзіўся на землях Гродзеншчыны, у Адэльску, таму ён вельмі цешыцца, што свята Трох Каралей і свой юбілей ён можа адзначыць разам са сваімі зямлякамі", - адзначыў кс. бп. Аляксандр Кашкевіч на пачатку св. Імшы.

юбілей к 4

юбілей к 13

юбілей к 8

юбілей к 3

юбілей к 10 юбілей к 11

У сваім пастырскім слове, скіраваным да прысутных, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў аб двух сімвалічных значэннях свята Аб'яўлення Пана:

- Па-першае, Езус нарадзіўся ў паганскім свеце, паказваючы, што Збаўленне - гэта дар для кожнага. Па-другое, свята Аб'яўлення Пана - гэта місыйнае свята. Нованароджанага Езуса прыйшлі прывітаць тры караля, якія пасля вырушылі абвяшчаць Праўду ўсяму свету. І мы таксама павінны дзяліцца атрыманым дарам, як гэта рабілі валхвы.

юбілей к 14

юбілей к 9

Яшчэ адзін прыклад, які мы павінны пераймаць ад каралей - гэта распазнаванне Божых знакаў. Для трох каралей неба было як адкрытая кніга, з дапамогай якой яны знайшлі дарогу да Праўды. Так і мы павінны чытаць неба, якое над намі, каб распазнаць жэсты нашага Госпада. 

юбілей к 6

юбілей к 7

юбілей к 15

Затым вернікі павіншавалі арцыбіскупа Т. Кандрусевіча з 70-гадовым юбілеем, а Мітрапаліт падзякаваў прысутным за пажаданні і Богу за дар жыцця.

Згодна з даўняй традыцыяй свята Аб'яўлення Пана на заканчэнне св. Імшы адбылося асвячэнне золата, крэйды, кадзіла і вады.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Ангеліна Пакачайла