У касцёле Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы аб’яднаннем “Польская Мацеж Школьная” і айцамі сэрцанамі ў час восеньскіх канікул арганізаваны лагер для дзяцей школьнага ўзросту. Штодзённа з 10.00 да 15.00 шматлікая група дзяцей, а ўсяго іх каля 70, можа прыемна і з карысцю бавіць свой час. Акрамя актыўнага адпачынку, дзеці маюць заняткі па хрысціянскай этыцы, польскай мове, музыцы і спевам, танцам і культуры; атрымліваюць абед. А. Максім Бачарнікаў, які апякуецца дзецьмі, адзначае, што яны ахвотна прыходзяць у касцёл на свае незабыўныя канікулы з Богам.