Skip to main content

Аплатковая сустрэча адбылася ў Гродзенскай ВДС

18 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплатковая сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі. У спатканні прынялі ўдзел кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч і кс. бп Юзаф Станеўскі, а таксама навучэнцы духоўнай семінарыі. Пасля супольнай малітвы святары, біскупы і клерыкі падзяліліся аплаткам і выказалі адзін аднаму святочныя пажаданні.

Паводле wsd.grodnensis.by