Skip to main content

У мірскай парафіі адзначылі ўрачыстасць св. Мікалая

вернікі 35 снежня самая нешматлікая парафія Гродзенскай дыяцэзіі - парафія свягога Мікалая ў Міры - прымала свята ў гонар св. Мікалая.

Парафія ў міры шануе св. Мікалая, свайго нябеснага патрона, ужо 410 год. За гэтыя чатыры стагоддзі святыня зведала многае: росквіт, трансфармацыі, занядбанне і адраджэнне. Пасля доўгіх год заняпаду, дзякуючы клопату кс. Аляксандра (які стаў першым пробашчам касцёла з часоў заканчэння Другой Сусветнай вайны) і намаганням парафіян касцёл быў адрамантаваны і  ў гэтым годзе адзначаў юбілей.

За паўгадзіны да пачатку св. Імшы касцёл амаль цалкам напоўніўся людзьмі, сярод якіх былі і парафіяне, і госці з розных куткоў Беларусі.

Настаў час свята. Вернікі сустрэлі ўрачыстую працэсію, якую ўзначальваў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі – ксёндз Аляксандра Кашкевіч. 

вернікі 1

Падчас св. Імшы шмат гаварылі пра любоў Бога, Яго далікатнасць і пра тое, што "сапраўдны парадак і мір можа быць у чалавека толькі тады, калі ён прызначыць Бога кіроўцам свайго лёсу". Яркай кропкай стала бежмаванне вернікаў, якія вырашылі прыняць Святога Духа ў сваё сэрца і абяцалі Богу служыць яму і пранесці веру скрозь усё жыццё.

вернікі 2

Пасля афіцыйнай часткі настаў час сюрпрызаў. Нечаканасцю стала тое, што вернікаў і гасцей парафіі чакала блаславенне з Ватыкану. Яго індывідуальна атрымаў кожны, хто прыклаў шмат сіл у развіццё парафіі, касцёла. 

вернікі 5

Пасля падзяк і блаславенняў у парафіэ завітаў св. Мікалай з падарункамі і віншаваннямі для прысутных. 

вернікі 6

Нефармальную частку прадоўжыла падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў дзіцячага пленэру-конкурсу “Я малюю гісторыю”, які ладзіўся ў касцёле 19 верасня 2015 года. Падчас восеньскага пленэру дзеціі знаёміліся з гісторыяй святыні – помніка архітэктуры міжнароднага значэння, непасрэдна малявалі яго. Лепшыя шэсць работ па выніках інтэрактыўнага галасавання былі надрукаваны на каляндарыках. Аўтары-пераможцы атрымалі па сто каляндарыкаў са сваім малюнкам Мікалаеўскага касцёла і самі распаўсюдзілі іх сярод парафіян і гасцей. Кожнаму ўдзельніку пленэру, а іх было 18, дасталася ўрачыстая грамата, невялікі сувенір і прысмакі. Напрыканцы ўсяго адбылася фотасесія. 

вернікі 4

вернікі 8

вернікі 7

Падрыхтавала Таццяна Пятрова

Фота: Невяроўскі Зміцер, Раковіч Віталь