З снежня ў гродзенскім катэдральным касцёле адбылося ўрачыстае набажэнства з нагоды ўспаміну патрона парафіі св. Францішка Ксаверыя. Св. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Падчас гаміліі іерарх наблізіў прысутным гісторыю жыцця св. Францішка. Біскуп Юзаф адзначыў, што святы Ксаверы знайшоў шлях да Касцёла пасля знаёмства са. св. Ігнацы Лаёла. Уступіўшы ў закон езуітаў, св. Францішак адчуў моцнае прагненне абвяшчаць Евангелле ва ўсім свеце, усім народам - так пачалася яго доўгая місыйная дзейнасць у Гішпаніі, Індыіі і Японіі. У лістах да св. Ігнацы св. Францішак узгадваў, што "часта не мае часу на тое, каб падсілкавацца або паспаць, таму што новаахрышчаны народ патрабуе шмат ягонай дапамогі".
Кс. бп. заклікаў сабраных браць прыклад з цнотаў св. Францішка - з яго пакоры і неверагоднай любові да Бога і бліжніх.
Напрыканцы вернікі разам з духавенствам даручылі апецы св. Францішка сваю парафію і памаліліся за місіянераў, патронам якіх з'яўляецца святы Ксаверы.
А. Марцішэўская
Фота: В. Сяліцкая