Skip to main content

Медыкі Гродзенскай дыяцэзіі наведалі санктуарый Маці Божай Яснагорскай у Чэнстахове

чэнстахова п  221-22 лістапада адбылася пілігрымка душпастырства службы аховы здароўя ў Чэнстахову. Наведаць санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі Яснагорскай адправіліся медыкі з Гродна, Ліды і Вялікіх Эйсмантаў. Большасць вернікаў прыехала ў святыню ўпершыню. Духоўным кіраўніком пілігрымкі стаў новы душпастыр службы аховы здароўя г.Гродна кс. Віталій Сідорка.

 

чэнстахова п  2

Падарожжа суправаджалася супольнай малітвай і асабістымі разважаннямі над Божым Словам. Пасля прыезду ў Чэнстахову, падчас наведвання санктуарыя, кс. Віталій пазнаёміў пілігрымаў з гісторыяй яго заснавання і з'яўлення ў ім цудатворнага абраза. Медыкі мелі магчымасць разглядзець шматлікія воты на сценах капліцы, інтэр'еры базілікі, наведаць рыцарскую залу і пазнаёміцца з найбольш значнымі падзеямі з гісторыі манастыра.

чэнстахова п  3

чэнстахова п  1

Асноўнай мэтай паломніцтва было духоўнае ўмацаванне. Кожны пілігрым прынёс да алтара Божай Маці свае просьбы, падзякі, надзею атрымаць Яе апеку для сябе, сваіх родных і блізкіх. Разам з пілігрымамі з розных месцаў Польшчы медыкі Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у Яснагорскім сходзе, св. Імшах. На нядзельнай св. Імшы ў свята Езуса Хрыста Уладара Сусвету пілігрымы маліліся, каб Езус стаў уладаром і іх сэрцаў, каб яны маглі сваім асабістым жыццём сведчыць пра Хрыста, несці Хрыста ў свае дамы, на свае працоўныя месцы.