Skip to main content

Дзень засяроджання міністрантаў прайшоў у лідскай парафіі св. Сям'і

св. сямі 529 кастрычніка ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбыўся дзень засяроджання для міністрантаў. Гэта быў час школьных канікул – перыяд, калі дзеці не маюць клопатаў і спраў, паўсядзённых урокаў, і, вядома ж, гэта выдатная магчымасць быць бліжэй да Бога і карысна правесці час для свайго духоўнага развіцця. Так і хлопцы з Ліды правялі дзень з малітвай і разнастайнымі мерапрыемствамі, якія былі арганізаваны кс. Юрыем Гурскім.

Дэвізам дня стала фраза “Мужнасць у нашых сэрцах". На катэхезе, якую праводзіў кс. Руслан Мазан, абмяркоўвалася шмат актуальных пытанняў. Аднымі з іх былі: “Якім бачыць мужчыну хрысціянства?”, “Якія якасці павінны быць у сапраўднага мужчыны?”, “Хто такі смелы чалавек?”, “У якіх выпадках моцны пол можа ўжываць сваю фізічную сілу супраць іншых людзей?”. Важна было данесці да хлопцаў, што для хрысціянства мужчына - гэта чалавек адказнасці і адначасова чалавек ахвярнасці. Сапраўднае разуменне гэтых аспектаў змяшчаецца ў прыкладзе Езуса Хрыста - Бога і Чалавека, які бярэ адказнасць за ўсё чалавецтва на сябе, і менавіта таму мы называем Яго Збаўцам.

св. сямі 2

св. сямі 4

св. сямі 3

св. сямі 1

Акрамя малітвы хлопцаў чакала мноства конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, гульні ў тэніс і футбол, а таксама маляванне. Віктарына на тэму "веды літургічнай службы", якую праводзілі старэйшыя міністранты парафіі, зацікавіла хлопцаў сваімі пытаннямі. Яны паказалі выдатныя веды адносна Святой Імшы і гісторыі Касцёла.

Падрыхтавала Вікторыя Бурч