17 кастрычніка ў сувязі з распачацце новага навучальнага года айцы піяры са шчучынскай парафіі арганізавалі сустрэчу для бацькой хлопцаў з літургічнай службы алтара і бацькоў моладзі з хора "Каласанс".
У Шчучыне арганізацыя такіх мерапрыемстваў ужо стала традыцыяй, бацькі звычайна сустракаюцца 4 разы ў год. Форма гэтых мерапрыемстваў кожны раз розная, але ў ёй заўсёды прысутнічае супольная малітва. У гэтую суботу падчас сустрэчы бацькі разам з айцамі піярамі абмяркоўвалі праблему алкагалізму і стаўленне Касцёла да гамеапатычных сродкаў. Пасля дыскусіі адбылася супольная Эўхарыстыя разам з дзецьмі.
Тэкст: а. Віталій Слука SP
Фотаздымак: Людміла Казлова