Skip to main content

У гродзенскай катэдры моладзь супольна памалілася Ружанцам

ружанец 4"Ружанцовая малітва - гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваныя дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых - Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца”. (св. Ян Павел ІІ)

Увечары 9 кастрычніка моладзь з парафіі імя св. Францішка Ксаверыя разам са сваім духоўным настаўнікам ксяндзом Юрыем Ясевічам сабралася на супольны ружанец у гродзенскай катэдры. Маладыя вернікі разважалі балесныя таямніцы, маліліся аб супакоі ў Беларусі, свеце і ў асабістых інтэнцыях.

ружанец 2

ружанец 4

ружанец 1 ружанец 5

ружанец 3

ружанец 6

Фота: Вольга Сяліцкая