12 верасня ў аграгарадку Беразінскае адбылося спаборніцтва па футболе на кубак бл. Міхала Сапоцькі, якое арганізаваў ксёндз-пробашч Сяргей Бараўнёў. У турніры ўдзельнічалі 8 каманд з розных гарадоў Беларусі. Сярод іх былі таксама і гродзенскія семінарысты на чале з ксяндзом-прэфектам Андрэем Лішко. Ніжэй некалькі фотаздымкаў з мерапрыемства.
Паводле wsd.grodnensis.by