Skip to main content

"Езус - гэта не гісторыя. Езус - гэта сучаснасць нашага Касцёла". Кс. Ян Рэчэк правёў рэкалекцыі ў Вярэйках

 4 of 11З 11 па 12 верасня ў парафіі імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках прайшлі рэкалекцыі пад кіраўніцтвам вядомага польскага рэкалекцыяніста і спаведніка ксяндза Яна Рэчэка. "Езус мае моц, каб пераадолець усялякую сітуацыю, якая абцяжарвае чалавека ў яго штодзённым жыцці. Таму не стамляйцеся звяртацца да Яго са сваімі просьбамі", - менавіта гэтыя словы сталі галоўнай думкай канферэнцыі, якую прамовіў святар у першы дзень свайго візіту ў Вярэйках.

Дарэчы мясцовыя парафіяне чакалі рэкалекцый кс. Яна Рэчэка на працягу двух гадоў, і адметным стала тое, што падчас свайго візіту ў парафіі імя Найсвяцейшай Панны Марыі святар Ян упершыню цэлебраваў адпуствоую Імшу на тэрыторыі Беларусі.

У сёлетніх рэкалекцыях прынялі ўдзел не толькі мясцовыя парафіяне, але і шматлікія вернікі з Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. 

Фота: Ангеліна Пакачайла