Skip to main content

Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў лідскіх піяраў

jkas 8Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў адпустовую Св. Імшу ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда-Індустрыяльны).

 

Урачыстаць адбылася 25 жніўня з нагоды ўспаміну заснавальніка Ордэна Піяраў святога Юзафа Каласанса. Дарэчы, якраз у гэты дзень касцёл адзначыў сваё 7-годдзе.

jkas 1

jkas 2

jkas 3

У гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на асобу св. Юзафа Каласанса, яго вялікі ўплыў на агульнадаступную адукацыю, адкрыццё школ і працэс выхавання ўвогуле. Гісторыя паказвае, што піяры, нягледзячы на розныя цяжкасці і пераследы, заўсёды працягвалі сваю работу ў Лідзе, таму біскуп пажадаў айцам-піярам і далей аддана служыць тут Богу і людзям.

jkas 4

Напрыканцы Імшы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысутныя разам памаліліся Літанію да Св. Юзафа Каласанса. Затым вернікі і святары на чале з біскупам прайшлі ўрачыстай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамaнтам вакол касцёла.

jkas 5

jkas 6

jkas 7

На заканчэнне ўрачыстасці ксёндз-пробашч Ян Асіповіч SP падзякаваў усім, хто дапамог арганізаваць свята і прыняў у ім удзел.

Біскуп, у сваю чаргу, падзякаваў усім прысутным вернікам, святарам за супольную малітву, пробашчу за запрашэнне і гасцінны прыём, словы падзякі выказаў міністрантам, адзначыўшы высокі ўзровень выканання імі сваіх абавязкаў падчас літургіі, а таксама пажадаў ім не баяцца адказваць на голас Бога, калі яны пачуюць Яго.

Кацярына Мурамская

Фота Аляксандр Снапко