Skip to main content

Імша святой памяці кс. пралата Міхала Сапата цэлебравалася ў гродзенскай катэдры

У чацвер 13 жніўня ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя пробашч парафіі кс. Ян Кучынскі цэлебраваў святую Імшу ў памяць памерлага ксяндза пралата Міхала Сапата, які шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў служэнню Богу і людзям у якасці Генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі. На св. Імшы прысутнічалі ўсе святары, якія служаць у парафіі імя св. Францішка Ксаверыя, а таксама вернікі, якія пажадалі аддаць пашану і памаліцца за вечнае шчасце для памерлага кс. Міхала.

zXfk52pbbKk

Падчас св. Імшы кс. Ян Кучынскі ўзгадаў пэўны эпізод з жыцця ксяндза пралата. Кс. Міхал пасля завяршэння служэння на пасадзе Генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі пакінуў у гродзенскай катэдры свой келіх, які, паводле ягоных слоў, павінен сімвалізаваць тое, што часцінка яго душы назаўсёды застанецца ў галоўнай святыні горада.