У суботу 1 жніўня парафія св. Міхала Арханёла ў Навагрудку на чале з ксяндзом Юрыем Жэгарыным арганізавала турнір па міні-футболе пад назвай "Кубак парафіі". У турніры прынялі ўдзел 9 каманд: пяць каманд з Навагрудка, па адной - з Карэлічаў, Мінску, Бярозаўкі і Ліды. Вынікі спаборніцтваў наступныя: 1-ае месца заняла каманда з Навагрудка "Племянныя румыны", 2-ое месца заняла каманда "Маладзёжка" з Навагрудка і 3-ае месца дасталася ўдзельнікам з Ліды - "Камандзе Госпада Бога". Падрабязнасці ў фотарэпартажу.
Фота: кл. Эрнэст Мікалайчык