14 кастрычніка з нагоды Дня Маці, які святкуецца ў нашай краіне, у катэдральным касцёле была адпраўлена ўрачыстая св. Імша для выкладчыкаў і студэнтаў каледжу бытавога абслугоўвання. Адправіў св. Імшу і звярнуўся да прысутных з казаннем кс.пробашч Ян Кучынскі. У гаміліі кс. Ян падкрэсліў значэнне сям'і ў жыцці хрысціяніна і разважаў пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей. Ён заахвоціў вернікаў, каб прыкладам нашых сем'яў была св. Сям'я з Назарэта. Пасля св. Імшы можна было паслухаць арганную музыку ў выкананні катэдральнага арганіста.