Skip to main content

Парафія Гродна-Аўгустувак заняла 2-ое месца ў футболе на міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве

футбол 5Сёлета на 27-ай міжнароднай Парафіядзе футбалісты з каманды Гродна-Аўгустувак у катэгорыі "Gimnazium" занялі 2-ое месца. Маладыя гродзенскія вернікі змагаліся з 8-ю камандамі, якіх прадставіла моладзь з Польшчы, Беларусі, Гішпаніі і Германіі.

 

Спачатку каманда з Гродна ў трох матчах у сваёй катэгорыі перамагла каманду з Міхожава (Польшча) з лікам 6:0; Гішпанію з лікам 3:1 і каманду Гродна-Вішнявец з лікам 4:0.

У паўфінале Гродна-Аўгустувак у жорсткай барацьбе перамагла каманду з Познані (Польшча): галоўны час гульні скончыўся вынікам 1:1, a падчас пенальці мацнейшымі аказаліся гульцы з Гродна - 5:4.

Матч за першае месца для каманды Гродна-Аўгустувак таксама быў насычаны эмоцыямі. Галоўны час гульні скончыўся вынікам 1:1. I зноў вырашальнымі былі галы з пенальці. На гэты раз перамога была за камандай з Лясковай (Польшча) - 3:1.

Найбольшую колькасць галоў забіў Арцём Пакачайла з парафіі Гродна-Аўгустувак. Яго вынік - 10 галоў. 

футбол 2

футбол 3

футбол 1

Кс. Артур Малафей