Сёлета адбылася першая пілігрымка з Ліды ў Будслаў. Падчас фэсту мітрапаліт Тадэвуш узгадаў, што гісторыя некаторых паломніцтваў мае ўжо 25-ці гадовую гісторыю. Таму зрабіўшы гэты першы крок, Ліда паставіла новую планку. Спадзяемся, што гэта пачатак доўгай гісторыі вандравання лідчан да неба праз Будслаў. Маленькая відэасправаздача для неабыякавых.
Аўтар Арцём Ткачук