Skip to main content

Дзень засяроджання святароў прайшоў у Гродне

biskup 14 мая адбыўся Дзень засяроджання святароў Гродзенскай дыяцэзіі, падчас якога святары асаблівым чынам маліліся за ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, які 3 мая адзначаў дзень сваіх імянін.

На пачатку святары сабраліся ў семінарыйнай капліцы на канфернцыю на тэму "Дынамізм духоўнага жыцця святара", якую прамовіў кс. мгр. Тадэвуш Крыштопік, духоўны айцец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. 

Падчас канферэнцыі святар падкрэсліў сталую патрэбу духоўнага развіцця ў жыццці кожнага святара. Пасля адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой можна было прыступіць да сакраманту споведзі. Святая Імша, якую ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, адбылася ў пабернардынскім касцёле. 

biskup 6

Слова Божае да прысутных ксяндзоў скіраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі, які звярнуў асаблівую ўвагу на ролю Марыі, Маці Божай, у жыцці кожнага святара, якая служыць прыкладам вернасці Езусу і святарскаму пакліканню.biskup 13

На заканчэнне кс. біскуп атрымаў віншаванні з нагоды дня імянін ад семінарыйнай супольнасці, а таксама ад усяго прэзбітэрыум Гродзенскай дыяцэзіі.