Папскія Акадэміі навук запусцілі новы вэбсайт, які мае на мэце змаганне з глабальным гандлем людзьмі. Сайт закліканы паўтарыць поспех, якога ў мінулым годзе дасягнула экуменічная Глабальная сетка свабоды (Global Freedom Network), уключаючы сумесную дэкларацыю супраць сучаснага рабства, падпісаную Папам Рымскім і лідэрамі розных канфесій у розных краінах па ўсім свеце.
Новы сайт www.endslavery.va ўключае каталіцкія і англіканскія рэсурсы, спасылкі на міжнароднае заканадаўства па барацьбе з гандлем людзьмі, інфармацыю аб падзеях, якія арганізуюцца Папскай Акадэміяй.
За час свайго пантыфікату Папа Францішак неаднаразова падкрэсліваў прыярытэтны характар барацьбы з сучасным рабствам і гандлем людзьмі, называючы іх злачынствам супраць чалавецтва.
Паводле Katolik.ru