Колькасць падпісчыкаў мікраблогу Папы Францішка ў Twitter Pontifex перавысіла 20 мільёнаў. Мікраблог Пантыфіка вядзецца на дзевяці мовах: англійскай, арабскай, іспанскай, італьянскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і французскай.
Больш за ўсё падпісчыкаў у іспанамоўнай версіі (больш за 8,5 млн), на другім месцы па папулярнасці знаходзіцца англамоўны варыянт (5,8 млн), замыкае лідзіруючую тройку рэсурс на італьянскай мове (2.700.000).
Нагадаем, акаунт Папы Францішка ў Twitter быў запушчаны ў Ватыкане больш за 2 гады таму.
Святы Айцец змясціў першае паведамленне ў гэтым мікраблогу ўжо на пяты дзень пасля свайго абрання на Апостальскі Пасад, і з таго часу вельмі актыўна выкарыстоўвае гэты рэсурс для кантакту з вернікамі.
Паводле Katolik.ru