Skip to main content

30 сакавіка - дзень без абортаў у Гродна

У Беларусі распачалася духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Акцыя праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Мэты акцыі – прыцягванне шырокай грамадскай увагі да пытанняў сям’і, павелічэнне нараджальнасці, скарачэнне колькасці штучных абортаў, фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў.

 

 

Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква.

У рамках рэалізацыі акцыі ва ўсіх медыцынскіх установах не будуць рабіцца штучныя аборты: 

у Мінску — 23 сакавіка; 

у Мінскай вобласці — 24 сакавіка; 

у Брэсцкай вобласці і Брэсце — 26 сакавіка; 

у Гомельскай вобласці і Гомелі — 27 сакавіка; 

у Гродзенскай вобласці і Гродне — 30 сакавіка; 

у Віцебскай вобласці і Віцебску — 1 красавіка; 

у Магілёўскай вобласці і Магілёве — 2 красавіка. 

23 сакавіка з 10.00 до 13.30 у Мінску на базе Мінскага клінічнага радзільнага дома №2 па адрасе: вул. Бельскага, 60 пройдзе навукова-практычны семінар «Роля аховы здароўя ў вырашэнні дэмаграфічнай праблемы. Значэнне, прынцыпы і метады перадбаортнага кансультавання». 

Упершыню ў Беларусі так шырокамаштабна рэалізуецца праект па абмене вопытам і методыкамі перадабортнага кансультавання. 

У межах акцыі ўрачы, святары і педагогі будуць праводзіць лекцыі перад вучнямі старэйшых класаў і студэнтамі аб неабходнасці чысціні і ўстрымання да шлюбу. 

Акцыя «Разам — у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» стартавала ў Беларусі год таму ў Віцебскай вобласці і атрымала высокую ацэнку спецыялістаў сферы аховы здароўя. 

Па матэрыялах афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы