Італьянскія мадэльеры-гомасэксуалісты Дольчэ і Габана, якія пражываюць ў даўнім аднаполым саюзе, атрымалі ліст падзякі ад былых выхаванцаў гей-параў пасля таго, як вельмі негатыўна выказаліся аб усынаўленнi дзяцей аднаполымі парамі і штучным апладненні.
Нягледзячы на тое, што значная частка гомасексуальнай супольнасці, перш за ўсё, спявак Элтан Джон, заклікалі да байкоту прадукцыі "Dolce & Gabbana", пяцёра грамадзянаў ЗША — былых выхаванцаў гей-сем’яў — даслалі мадэльерам адкрыты ліст, у якім просяць іх не адмаўляцца ад публічнага выказвання сваіх поглядаў, паведамляе.
Усе пяцёра падпісантаў выхоўваюць дзяцей у гетэрасексуальных саюзах. "Дзякуем, што вы сталі выразнікамі таго, што мы ведаем з уласнага досведу: кожны чалавек мае маці і бацьку, выключэнне аднаго з іх з жыцця дзіцяці пазбаўляе яго вартасці, чалавечнасці і раўнапраўя", — пішуць амерыканцы.
"Ніхто не паддаецца настолькі жорсткім нападам, як той, хто належыць да гомасексуальнага асяродку, але не падзяляе палітыкі гэтага лобі", — пішуць былыя выхаванцы гей-параў, заклікаючы мадэльераў не паддавацца ціску і не прасіць прабачэння за свае словы.
Паводле Ватыканскага радыё