У ходзе сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам, які знаходзіцца ў Беларусі з візітам, кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар Папе Рымскаму Францішку рукатворны абраз Беззаганнага сэрца Марыі.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што каштоўнасць абраза, — у тым, што яго сваімі рукамі выканалі звычайныя вернікі, што «сведчыць аб нашых міжканфесійных міры і згодзе», — паведамляе interfax.by.
Рукатворны абраз «Беззаганнае сэрца Марыі» выкананы ва ўнікальнай тэхніцы Гомельскай (або Сожскай) скані і складаецца з карункаў па дрэве. Гэта старадаўняе беларускае мастацтва не так даўно было адроджана мясцовымі майстрамі.
Падчас гутаркі з кардыналам Паралінам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за апошнія 20 гадоў колькасць каталіцкіх прыходаў у краіне павялічылася ў чатыры разы, дзяржава перадала каталікам каля 300 будынкаў і культавых збудаванняў.
Паводле interfax.by