Skip to main content

У смаргонскім араторыі адбыўся вечар “23+8”

З нагоды святкавання Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднага дня жанчын у смаргонскім араторыі адбыўся прыязны вечар пад назвай "23 +8".

 

Вечар распачаўся святой Імшой, пасля якой моладзь правяла Крыжовы шлях. Падчас супольнай малітвы прысутныя маглі паразважаць над сваім лёсам і над асабістым месцам на Крыжовым шляху. Затым усе былі запрошаны ў араторый на вечар.

Дэвізам мерапрыемства сталі словы: “Быць рознымі – гэта дар”. Пад гэтым лозунгам хопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у розных конкурсах: праявілі кемлівасць ва ўдзеле ў віктарыне і паўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.

Апошнім момантам праграмы стала сумесная вячэра, дзе ўсе разам сядзелі за адным сталом як адна дружная сям’я. 

 Паводле www.sdb.by