28 лютага ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша, падчас якой кс. рэктар Раман Рачко падзякаваў Пану Богу за дар жыцця і паклікання, за прыклад веры сваіх бацькоў і выхавацеляў на яго дарозе да святарства.
На Эўхарыстыі, акрамя семінарыйнай супольнасці, прысутнічаў першы духоўны айцец кс. Рамана. Слова Божае да прысутных скіраваў кс. Валерый Быкоўскі. Ён звярнуў увагу на тую вялікую місію, якую Пан Бог даручыў кс. рэктару – узмацняць у сэрцах будучых святароў любоў да Бога і бліжняга, рабіць яе чыстай, шчырай і сапраўднай.
Паводле wsd.grodnensis.by