Больш за 2500 католікаў, у тым ліку святароў і семінарыстаў, з усёй Еўропы былі адпраўленыя ў канцлагер Дахаў, гаворыцца ў нядаўна апублікаванай кнізе французскага аўтара. Амаль палова зняволеных, большасць з якіх складалі палякі, загінулі ў лагеры.
Паводле кнігі «La Baraque des prêtres, Dachau, 1938-1945» француза Guillaume Zeller, сярод зняволеных былі нямецкія царкоўныя служачыя, якія выступалі супраць эўтаназіі, польскія святары, якія належалі да эліты краіны, французскія святары, якія супрацьстаялі нацыстам, а таксама француз, які аказваў дапамогу габрэям.
«Лагер Дахау цяпер ўяўляе сабой найбуйнейшыя ў свеце могілкі каталіцкіх святароў», - кажа аўтар кнігі ў інтэрв'ю Le Figaro. Нават быўшы зняволенымі, царкоўныя служыцелі «заўсёды заставаліся людзьмі»: яны дапамагалі хворым, здзяйснялі сакрамэнты і праводзілі катэхэзу.
Паводле Католик.Ru