Skip to main content

Святы Айцец прывітаў Прэзідэнта Беларусі і ўвесь беларускі народ

Папа Францішак прывітаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. “Я пасылаю сардэчныя прывітанні Вашай Эксцэленцыі, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Запэўніваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту”, - напісаў Пантыфік у традыцыйнай тэлеграме на імя Прэзідэнта, скіраванай з борту самалёта, падчас знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі 19 студзеня 2015 г.

 

Падобныя тэлеграмы былі скіраваны таксама да кіраўнікоў іншых дзяржаваў. Адным з першых яе атрымаў кітайскі лідэр – Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіпінь. Яму і ўсяму кітайскаму народу Францішак пажадаў “шчодрых ласкаў гармоніі і дабрабыту”. Прывітальныя тэлеграмы атрымалі таксама Уладзімір Пуцін, Браніслаў Камароўскі, Мілаш Зэман і лідэры іншых дзяржаваў над якімі пралягаў маршрут Святога Айца, у тым ліку часовы Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі Пьетра Граса.

Паводле Ватыканскага радыё